Беларускія навукоўцы працуюць над стварэннем уласнага касмічнага апарата

28 октября 2014
А здымкі, якія атрымліваюць са спадарожніка, які ўжо лунае на арбіце, толькі сёлета сэканомілі амаль 4 мільёны долараў з бюджэту краіны. Пра гэта сёння распавялі спецыялісты падчас адкрыцця беларускага касмічнага кангрэса. Форум праходзіць у Мінску ўжо 6-ы раз. Больш за 150 навукоўцаў і практыкаў абмяркоўваюць сумесныя касмічныя праекты і новыя падыходы да вывучэння Сусвету. Сёлета на кангрэс упершыню прыехалі і касманаўты.

Алег Навіцкі, касманаўт-выпрабавальнік Навукова-даследчага выпрабавальнага цэнтра падрыхтоўкі касманаўтаў імя Ю. А. Гагарына: Касманаўт можа рэальна распавесці аб парадку праходжання эксперыментаў, іх асаблівасцях, паколькі ён там быў, ён гэтым займаўся і нават зрабіць нейкія прапановы, даць нейкі штуршок тым жа навукоўцам, каб удасканальваць абсталяванне, як лепш правесці эксперымент.

Запрацавала сёння і выстава навукова-тэхнічных інавацый. Тут прадэманстраваны апошнія працы навукоўцаў, многія з іх ужо ў найбліжэйшы час могуць адправіцца ў космас. Сам жа форум прадоўжыцца тры дні.