Беларускія трамваі будуць курсіраваць у Латвіі

12 января 2017

Першыя восем адзінак экалагічнага транспарту адправяцца ў суседнюю краіну ў гэтым годзе. Беларускія машынабудаўнікі выйгралі тэндар сярод чатырох канкурэнтаў. Агульная сума здзелкі складае 2 мільёны еўра. Адзначым, нядаўна ў Новасібірску адкрылі і сумеснае прадпрыемства па выпуску трамваяў.

Сумеснае прадпрыемства па вытворчасці грамадскага транспарту ў найбліжэйшы час можа з'явіцца ў Іране. Зараз ідуць актыўныя перамовы.