Беларускія трамваі будуць курсіраваць па рэйках Уфы і Іжэўска

27 февраля 2015

Сёння ў Мінскім аблвыканкаме падпісана пагадненне паміж Камбарскім машынабудаўнічым заводам і мінскім "Штадлерам". Найбуйнейшы беларускі вытворца чыгуначнага і гарадскога электрычнага транспарту будзе праводзіць мадэрнізацыю трамваяў Удмурцкай рэспублікі. Такое супрацоўніцтва двух буйных заводаў дазваляе знізіць кошт тэхнічна адноўленага трамвая ў параўнанні з новым на 30%.
Сёння дырэктар Камбарскага завода наведае прадпрыемства “Штадлер” у Мінску. Дзелавая сустрэча праходзіць у рамках афіцыйнага візіту кіраўніцтва Удмурцкай рэспублікі ў Беларусь.