Беларускія трактары неўзабаве пачнуць збіраць у Таджыкістане

23 сентября 2016

Нашы трактары неўзабаве пачнуць збіраць у Таджыкістане. Пасол гэтай краіны падкрэсліў, што Душанбэ зацікаўлены ў беларускай сельгастэхніцы, ідуць таксама перамовы аб кааперацыі ў зборцы ліфтаў і трансфарматараў. Беларусь імпартуе таджыкскую бавоўну, алюміній і сухафрукты. Тавараабарот паміж краінамі складае 75 мільёнаў долараў за год.

Казідаўлат Каімдодаў, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Таджыкістана ў Беларусі: "Прыняцце кожнага пагаднення дае магчымасць яшчэ раз зблізіць краіны Садружнасці. Любыя пагадненні, пра якія мы сёння гаворым, калі яны датычацца адукацыі, сацыяльнага развіцця, пенсіённыя, - яны ўсе ўзаемазлучаныя і даюць нашым грамадзянам Садружнасці падтрымку ў развіцці".

За 20 гадоў дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Таджыкістанам падпісана больш за 60 пагадненняў аб супрацоўніцтве.