Беларускія будаўнікі прымуць удзел ва ўзвядзенні сацыяльных аб'ектаў Пскоўскай вобласці

22 февраля 2018

Такія дамоўленасці дасягнутыя напярэдадні. Па выніках перамоў паміж рэгіёнамі была падпісана дарожная карта да 2020 года, якая прадугледжвае актывізацыю партнёрства. Паводле слоў міністра, Пскоўская вобласць застаецца адным з ключавых гандлёва-эканамічных партнёраў нашай краіны ў Паўночна-Заходнім рэгіёне Расіі.

Да ўдзелу ў такіх праектах Беларусь гатовая падыходзіць комплексна, пастаўляючы ў рэгіён грузавыя аўтамабілі, камунальную і дарожна-будаўнічую тэхніку, мэблю. Гэта не першыя праекты беларусаў у Пскове. Так, летась нашы будаўнікі там узвялі школу на 1350 месцаў.