Беларускія сінтэзаваныя брыльянты пакараюць новыя рынкі збыту

6 ноября 2018

Актыўная цікавасць да ўнікальнай тэхналогіі. Беларускія сінтэзаваныя брыльянты пакараюць новыя рынкі збыту. Па сваіх характарыстыках і ўласцівасцях айчынныя алмазы не адрозніваюцца ад прыродных. Аднак кошт каштоўнага каменя ў некалькі разоў ніжэйшы за натуральны. Беларускія алмазы ўжо зарэкамендавалі сябе на рынку ювелірнай прадукцыі. Актыўную цікавасць да распрацоўкі праяўляе Саюзная дзяржава. Сёння ў Мінску адбылася прэзентацыя сумеснага беларуска-расійскага ювелірнага брэнду.

Максім Борд, гендырэктар ювелірнай кампаніі "Адамасінвест": "Прадукт вельмі запатрабаваны на рынках сёння. Мы скааперыраваліся з расійскай кампаніяй, арганізавалі сумесную ювелірную вытворчасць на тэрыторыі Беларусі і з дапамогай іх тэхналогій і магчымасцяў па маркетынгу, па прасоўванні будзем актыўна на рынкі Еўропы і Амерыкі прасоўваць прадукт, які непасрэдна зарадзіўся на тэрыторыі нашай краіны".

Дарэчы, у свеце ёсць не больш за пяць кампаній, якім удалося вырасціць алмазы, падобныя на беларускія. Брыльянтавая прэзентацыя выклікала вялікую цікавасць у гасцей, сярод якіх былі афіцыйныя асобы, эксперты і медыйныя персоны.