Беларускія вытворцы выступаюць за патанненне банкаўскіх крэдытаў

29 декабря 2015

Беларускія вытворцы выступаюць за скарачэнне тэрмінаў атрымання гандлёвых плошчаў пад фірменны гандаль і патанненне банкаўскіх крэдытаў. Наконт гэтага гаварылі на пасяджэнні савета па ўзаемадзеянні органаў мясцовага самакіравання пры Савеце Рэспублікі. Асноўную ўвагу надалі прыцягненню інвестыцый, рэфармаванню неплацежаздольных прадпрыемстваў і дзяржпадтрымцы перспектыўных, а таксама рабоце мясцовых органаў улады ў вырашэнні праблем рэальнага сектара.

У пасяджэнні прынялі ўдзел кіраўнікі рэспубліканскіх органаў кіравання, дэпутаты мясцовых Саветаў, а таксама дырэктары буйных беларускіх прадпрыемстваў.