Беларускія прадукты заваёўваюць давер спажыўцоў

15 декабря 2016

Беларускія прадукты карыстаюцца папулярнасцю больш як у 50 краінах. Актыўны попыт на нашы прадукты харчавання і ў Азербайджане. Як пацвярджэнне таму - наша краіна  адзіная, якая прадае тут харчаванне праз уласную гандлёвую сетку. 5 магазінаў  як нацыянальны брэнд, знак якасці і дзяржаўная гарантыя на вышэйшым узроўні. Прызнанне нашых прадуктаў у свеце  адбываецца шмат у чым дзякуючы своечасова праведзенай мадэрнізацыі мяса-малочнай галіны.  Інвестыцыі  складаюць дзясяткі мільярдаў долараў. Варта адзначыць, што менавіта харчаванне ўваходзіць у ТОП-5 экспартных пазіцый Беларусі. Як наша харчовая галіна заваёўвае давер спажыўцоў - ведае Вераніка Бута.

50 тон сухога малака, столькі ж масла, 40 тон сыроваткі - штодня. На экспарт да 70 %. З прадукцыяй Слуцкага сыраробнага камбіната знаёмыя ў Расіі, Прыбалтыцы, Японіі, ЗША і Канадзе. Вядуць перамовы з Кітаем. Такая шырокая геаграфія паставак магчыма дзякуючы сучасным еўрапейскім тэхналогіям.

Акрэдытаваныя вытворчыя лабараторыі шчыльна працуюць з СВК,  правяраецца кожная партыя малака. У выніку  больш  за 95 % экстра і вышэйшага класаў.

Штодня тут, на гродзенскім прадпрыемстве, працуе і спецыяльная дэгустацыйная камісія, якая зацверджана загадам. Кантроль за якасцю  на ўсіх этапах вытворчасці. Гэта галоўнае правіла беларускіх  вытворцаў малака.

Так, за апошнюю пяцігодку ў Беларусі пабудавалі і ўвялі ў эксплуатацыю 1200 малочна-таварных комплексаў. Агульная колькасць сучасных фермаў, якія маюць даільныя залы, абсталяваныя робатамі, - 1600. Кантакт малака з чалавекам зведзены на нішто сёння і на вытворчасці, усе працэсы аўтаматызаваныя. У цэлым на мадэрнізацыю мяса-малочнай галіны з 2011 па 2015 гады ўкладзена больш за 13 трыльёнаў старых беларускіх рублёў. Працэс не спыняецца і сёння.

Агракамбінат "Дзяржынскі" сёлета ў пераабсталяванне ўклаў амаль 13 мільёнаў новых беларускіх рублёў. З апошняга  набылі лінію па разбіранні птушкі. Гэта дазволіла прадпрыемству прадаваць прадукцыю ўжо з дабаўленай вартасцю. Завяршыць 2016 год плануюць з прыбыткам амаль 23 мільёны долараў. Для параўнання  - летась было 17. Стаўку робяць на якасць. 

Гэта пацвярджаюць штогадовыя шматлікія ўзнагароды. Прадукцыя ў лідарах і ў Беларусі, і ў Расіі, і ў Еўропе, і міжнародныя сертыфікаты якасці. Новы   - для рынку Кітая -  агракамбінат плануе атрымаць у пачатку наступнага года. Рынак перспектыўны. Напрыклад, там прадпрыемства можа прадаваць звычайныя курыныя лапкі па цане самога мяса. А гэта  плюс адзін мільён долараў прыбытку. Халяльные тэхналогіі (самыя строгія ў свеце) ужо два гады ў працы. За іх на прадпрыемстве адказвае некалькі чалавек.

Усё па вызначаных канонах і не на камеру - малітва, гаворыць Ахмат, толькі ад душы. Кантралюецца, дарэчы, кожная партыя прадстаўнікамі Мусульманскага рэлігійнага аб'яднання.

Беларуская мяса-малочная прадукцыя сёння пастаўляецца  больш як у 50 краін свету. Толькі за апошні год пасля дэталёвых праверак беларускія прадукты дазволілі пастаўляць у Кітай і Арабскія Эміраты.

Галоўнае пацвярджэнне якасці - гэта выбар спажыўцоў. Яны галасуюць рублём і не гатовыя плаціць за скіслае малако або нясвежае мяса. Тым больш што асартымент на прылаўках дазваляе быць крыху прыдзірлівымі. Калі яшчэ 15 гадоў таму  стаяла пытанне наяўнасці беларускага харчавання ў нашых магазінах, зараз беларускія прадукты запатрабаваныя не  толькі ўнутры дзяржавы, але і за яе межамі.

Акрамя таго, невялікая Беларусь змагла стаць прыкметным гульцом на харчовым рынку. Па выніках мінулага года, наша краіна стала экспарцёрам сметанковага масла №3 ва ўсім свеце. Наперадзе  толькі Новая Зеландыя і Еўрасаюз. На нашу краіну прыпадае 11 % сусветнага экспарту масла.

А ў цэлым на сусветным рынку малочнай прадукцыі ў Беларусі доля амаль 5 %. Па экспарце сухой сыроваткі  краіна на 3 месцы, сыру, тварагу і сухога абястлушчанага малака - на 5-м. Рэнтабельнасць продажу беларускай сельгаспрадукцыі на знешнія рынкі перавышае 20 %. Напрыклад, з тоны ялавічыны прыбытак  амаль 750 долараў ЗША, з тоны сыру - каля 1300. Летась на экспарце мяса-малочнай прадукцыі краіна здолела зарабіць каля 6 мільярдаў долараў.  Цэняць беларускае харчаванне традыцыйна і ў расійскіх рэгіёнах. Толькі ў Тульскай вобласці, напрыклад, больш за 100 фірменных магазінаў з беларускай прадукцыяй.

Простыя расіяне прывыклі, Беларусь - гарантыя высокіх стандартаў якасці.  

Такі давер спажыўцоў варты многага. І стаў узнагародай за тое, што ў пагоне за аб'ёмамі беларуская харчовая галіна ніколі не паступалася захаваннем самых высокіх стандартаў якасці.