Беларускія прадукты экспануюцца на выставе ў Дубаі

23 февраля 2021
Нашы экспарцёры  прэзентуюць свае магчымасці  на выставе Gulfood у Дубаі. "Беларусь  -  смак прыроды" -  слоган нязменны вось ужо 6 гадоў. Сёлета  беларуская пляцоўка павялічылася ў паўтара раза. Тут падрыхтаваны стэнды  25 кампаній, некаторыя з іх ужо працуюць на рынках краін Персідскага заліва. Мясная і малочная прадукцыя, кандытарскія вырабы, бакалея - кожны прадукт  мае сертыфікат "Халяль". Дзелавая праграма беларускай дэлегацыі  ўключае таксама бізнес-брыфінгі і перамовы з прадстаўнікамі гандлёвых сетак і імпарцёраў  з дзясяткаў краін свету. 

Gulfood  - найбуйнейшая ў свеце і адна з самых прэстыжных экспазіцый прадуктаў харчавання і напояў. Штогод у ёй удзельнічае каля 5 тыс. кампаній з 85 краін, а колькасць наведвальнікаў  складае каля ста тысяч чалавек з усяго свету.