Беларускія прадпрыемствы прадставілі прадукцыю на выставе Agro Food у Лагасе

29 марта 2019

Больш за  20  беларускіх прадпрыемстваў і арганізацый прадставілі сваю прадукцыю на міжнароднай выставе Agro Food. Яна завяршылася напярэдадні ў сталіцы Нігерыі. У Лагас прыехалі госці з 24-х краін.  На выставе працавалі нацыянальныя павільёны Германіі, Італіі, Кітая, Турцыі, Францыі і Швейцарыі.  У нашай экспазіцыі былі не толькі прадукты харчавання  або харчовыя інгрэдыенты, але і навуковыя распрацоўкі, а таксама сельгастэхніка. Шэраг прадпрыемстваў ужо працуе на афрыканскім рынку, іншыя знайшлі дзелавых партнёраў падчас выстаў. Дарэчы, Нігерыя валодае найбуйнейшай эканомікай на кантыненце. Для Беларусі яна з'яўляецца акном у рэгіён Заходняй Афрыкі.