Беларускія прадпрыемствы атрымалі права на пастаўку мясной прадукцыі на кітайскі рынак

10 июля 2017

Кітайскі рынак адкрыты для паставак ялавічыны для 21-го беларускага прадпрыемства і пяці - па вытворчасці мяса птушкі. Пратаколы сёння падпісаныя ў Мінсельгасхарчы Беларусі. Рашэнне было прынята па выніках некалькіх тураў інспекцый па праверцы якасці прадукцыі. Апошняя завяршылася два тыдні назад.

Чжы Шупін, міністр галоўнага дзяржупраўлення па кантролі якасці, інспекцыі і каранціне Кітая:

"Адносіны Кітая і Беларусі – гэта дружалюбнае стратэгічнае партнёрства. І зараз ідуць вельмі шчыльныя ўзаемныя пастаўкі. Мы жадалі б, каб вашы тавары ўвайшлі на наш рынак, каб наш народ пакаштаваў бяспечныя і якасныя беларускія прадукты".

Аляксандр Субоцін, намміністра сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі:

"Мы зрабілі першы і важны крок - знялі бар'ер і адкрылі рынак. Зараз справа за нашымі прадпрыемствамі. Спадзяюся, што ў найбліжэйшыя тыдні, а не месяцы, наш тавар інтэнсіўна пойдзе на кітайскі рынак".

Наступным крокам па развіцці супрацоўніцтва Мінска і Пекіна стане сертыфікацыя беларускіх прадпрыемстваў на пастаўкі рачной рыбы.