Беларускія НПЗ працягваюць працу на запасах сыравіны

3 января 2020
Наваполацкі "Нафтан" і Мазырскі НПЗ працягваюць працаваць на назапашаных у снежні запасах сыравіны, паведамілі ў Белнафтахіме. Праўда, загрузка прадпрыемстваў зніжана да мінімальна магчымага ўзроўню. Кантракт на пастаўку расійскай нафты ў нашу краіну пакуль не падпісаны. Бакі не могуць дамовіцца аб цэнах, тарыфах на транзіт, кампенсацыі за падатковы манеўр. Беларуснафта заяўляе, што дэфіцыту паліва ў Беларусі не чакаецца, ажыятажу на запраўках няма.

Напярэдадні Прэзідэнт Беларусі даў даручэнне  забяспечыць ужо ў найбліжэйшыя дні пастаўку нафты ў краіну з альтэрнатыўных крыніц. Першым чынам чыгуначным транспартам з партоў на Балтыцы. Разглядаюцца і іншыя варыянты.