Беларускія НПЗ пасля мадэрнізацыі змогуць перапрацоўваць 24 мільёны тон нафты за год

19 июня 2017

Пра гэта паведаміў намеснік прэм'ер-міністра Уладзімір Сямашка на палях "Атамэкспа" ў Маскве.

Сёння Беларусь і Расатам абмеркавалі далейшую сумесную працу. Што тычыцца будаўніцтва АЭС у Астраўцы, то, паводле слоў кіраўніка беларускай дэлегацыі, бакі сышліся на тым, што трэба ўзмацняць працу на першым блоку, ён павінен быць здадзены ўжо да 2019 года. Другі - да 2020. Уладзімір Сямашка адзначыў, што запуск Беларускай АЭС дапаможа знізіць залежнасць ад паставак прыроднага газу. Сёння ў нашай краіне 95 % энергіі, што выпрацоўваецца, прыпадае менавіта на блакітнае паліва, таму крыніцы энергіі неабходна дыверсіфікаваць.

Міжнародны форум "Атамэкспа" праводзіцца штогод, пачынаючы з 2009. Гэта найбуйнейшая выставачная і дзелавая пляцоўка, дзе абмяркоўваецца сучасны стан атамнай галіны. Гэтым разам у форуме прымаюць удзел больш за 600 кампаній з 62-х краін. Беларусь у "Атамэкспа" ўдзельнічае трэці год запар.