Беларускія ноу-хау са сталічнага тэхнапарка выклікалі цікавасць у Паўднёвай Карэі

9 ноября 2016

Беларускія ноу-хау са сталічнага тэхнапарка выклікалі цікавасць прадпрыемстваў яшчэ адной азіяцкай краіны - Паўднёвай Карэі. Дырэктар і топ-менеджар нацыянальнага даследчага фонду Карэі пазнаёміліся з апошнімі распрацоўкамі рэзідэнтаў гарадскога стартап-інкубатара. Асабліва ўразіў замежных гасцей інжынірынгавы цэнтр і адзіны ў свеце троххвалявы біялазер - сучасная тэхніка лечыць захворванні сасудаў, а таксама робіць аперацыі рознай складанасці.

Уладзімір Давідовіч, дырэктар Мінскага гарадскога тэхнапарка:

"Гэта краіна тэхнічна развітая, таму вельмі добра будзе наладзіць з імі кантакты. Я думаю, што ўсё атрымаецца, таму што менавіта карэйцы ініцыявалі свой прыезд сюды. Яшчэ тыдзень таму мы нават не ведалі, што яны да нас збіраюцца. Насамрэч вельмі часта прыязджаюць госці з-за мяжы, гэта нашы партнёры з Рыгі, з Сербіі, Германіі. Вельмі жывая цікавасць з Кітая. Іх цікавіць, як прыклад, гэта спадар Лабанеўскі са сваім біялазерам троххвалявым".

Сёлета за мяжу накіроўваецца амаль 40 % вытворчасці сталічнага тэхнапарка. Да канца ж года плошча бізнес-інкубатара павялічыцца больш чым удвая - да 12 з паловай тысяч квадратных метраў. Тут можна будзе размясціць дадаткова звыш 30 новых кампаній-стартапераў.