Беларускія нафтавікі павялічаць эфектыўнасць перапрацоўкі чорнага золата

6 октября 2014

Беларускія нафтавікі значна павялічаць эфектыўнасць перапрацоўкі чорнага золата…


Да 2017 паказчык плануецца падняць да 90%. А сёння гэта 75%. Здзейсніць такі рывок дазволіць устаноўка запаволенага каксавання. Зараз на Нафтане пад новую тэхналогію ўзводзяць цэлы завод. Праект амбіцыйны і дарагі: сума інвестыцый перавышае два мільярды долараў. 5 прамысловых блокаў і 60 дапаможных аб'ектаў.


Сяргей Кузняцоў, дырэктар дырэкцыі па інвестыцыйных праектах, будаўніцтве і рамонце ААТ Нафтан: Коксавыя камеры - сэрца ўстаноўкі, у свеце няма вопыту зборкі гэтых камер з 11 частак. Нам прыйшлося пабудаваць два міні-заводы толькі для іх разавай зборкі.


З будаўніцтвам такога няпростага аб'екта вядзецца і замена старога тэхналагічнага абсталявання. Канструкцыі замяняюць сучаснымі ўстаноўкамі. Мадэрнізацыя працуе і на экалогію. Сёння Нафтан ужо дасягнуў якасці Еўра-5 па бензіне і дызельным паліве. Задача - пашыраць рынкі збыту.