Беларускія нафтавікі пачалі бурэнне свідравін ва Украіне

26 сентября 2017

Беларускія нафтавікі пачалі бурэнне свідравін на радовішчах нафты ва Украіне. Глыбіня першай з іх складзе амаль 6 тысяч метраў. Усяго спецыялісты Беларуснафты прабураць чатыры такія свідравіны. Кантракт з найбуйнейшай украінскай прыватнай газаздабыўной кампаніяй нашы нафтавікі заключылі на ўкраінска-беларускім эканамічным форуме, які прайшоў у канцы ліпеня ў Кіеве. Бурэнне свідравін на тэрыторыі гэтай краіны адбываецца ўпершыню ў гісторыі прадпрыемства. Да гэтага беларускія спецыялісты праводзілі работы па сейсмаразведцы ў тэхналогіі 3Д і аперацыі гідраразрыву пласта ў Палтаўскай вобласці.

Дзмітрый Гузаў, начальнік упраўлення ВА "Беларуснафта":

"У перспектыве бурэнне свідравін глыбінёй да 7,2 метра, гэта будзе нават рэкордная глыбіня для Рэспублікі Беларусь на сённяшні дзень. Мы за 2 месяцы фактычна перавезлі ўстаноўку, зманціравалі гэтую ўстаноўку і змаглі забурыць свідравіну. Устаноўка сабраная з усімі патрабаваннямі, неабходнымі па якасці паслуг, што аказваюцца. Гэта было адзначана на пускавой канферэнцыі. Заказчык са свайго боку адзначыў даволі зладжаную нашу працу".

Рынак Украіны другі па значнасці для Беларуснафты пасля расійскага. А галоўныя канкурэнтныя перавагі беларусаў - сучасныя тэхналогіі, абсталяванне і кваліфікаваны персанал.