Беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы павысяць глыбіню перапрацоўкі сыравіны

15 сентября 2014

Беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы ў найбліжэйшыя гады павысяць глыбіню перапрацоўкі сыравіны да 90%. Зараз гэты паказчык на 20% меншы. Больш за 230 удзельнікаў з 18 краін абмеркавалі на міжнароднай канферэнцыі ў Мінску развіццё беларускага рынку нафтапрадуктаў і газу. Замежныя партнёры адзначылі, што дзякуючы высокай якасці нафтапрадукты беларускіх заводаў трывала замацавалі пазіцыі на знешнім рынку.


Беларускія нафтапрадукты пастаўляюцца больш як у 20 краін. Дызельнае паліва і бензін - у Расію, Польшчу, Украіну і краіны Прыбалтыкі. А беларускі газ у апошнія гады актыўна сталі купляць у Балканскіх краінах, у прыватнасці, Сербіі, Чарнагорыі і Македоніі.