Беларускія машынабудаўнікі занятыя распрацоўкай новай лінейкі дарожнай тэхнікі

16 октября 2017

Як расказалі сёння ў Міністэрстве транспарту і камунікацый, у лістападзе будзе сфарміравана адпаведная праграма з “Амкадорам”. Прадпрыемствы холдынга ў перспектыве зоймуць нішу ў вытворчасці машын для будаўніцтва і рамонту дарог, у тым ліку мясцовага прызначэння. Згодна з падлікамі экспертаў, больш за 30 % менавіта лакальных дарог патрабуюць неадкладнага рамонту.

Адзначым, напярэдадні ў Слуцкім раёне на неабходнасць рэканструкцыі дарог мясцовага прызначэння з ужываннем найноўшых тэхналогій звярнуў увагу і Кіраўнік дзяржавы.