Беларускія машынабудаўнікі асвойваюць новыя рынкі

23 сентября 2016

Беларускія машынабудаўнікі асвойваюць новыя рынкі і гатовы прапанаваць канкурэнтаздольныя мадэлі тэхнікі. Гэта заяўлена сёння на цырымоніі ўзнагароджання лепшых супрацоўнікаў холдынга "Амкадор". Іх імёны зоймуць месца на дошцы гонару. І напярэдадні прафесійнага свята прэзентавалі пагрузчык з бартавым паваротам. Сёння з канвеера выпушчана тысячная машына, яна будзе прададзена ў Азію. У пары з мадыфікаванай мадэллю тэхніка выканала эксклюзіўны тэхнатанец.

Яшчэ адна прэм'ера прадпрыемства - мадэль 208 Е - таксама з бартавым паваротам. Машына у адрозненні ад аналагаў больш лёгкая, кампактная і эканамічная.