Тым часам беларускія навукоўцы сумесна з ніжагародскімі пад патранажам Саюзнай дзяржавы будуюць экалагічна-чысты рухавік. Зараз ідуць выпрабаванні доследнага ўзору. Распрацоўкай займаецца ўсерасійскі навукова-даследчы інстытут эксперыментальнай фізікі. Вытворчай пляцоўкай стане Мінскі маторны завод.
Яўген Карашкоў, намстаршыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі:
"Ніжагародская вобласць захавала і прымножыла свой патэнцыял у частцы ВПК, навукоўцаў. У нас ажыццяўляецца сумесная распрацоўка і вытворчасць прадукцыі як двайнога прызначэння, так і прадукцыі абароннага комплексу. Ёсць добрыя праекты. Гэта навукоўцы ніжагародскай зямлі і вытворчая пляцоўка ММЗ. Вытворчасць экалагічна чыстага рухавіка ГАЗ - дызель".
Супрацоўніцтва Беларусі і Ніжагародскай вобласці вядзецца як у ваенным, так і ў грамадзянскім кірунку. Акрамя стварэння рухавіка, у рэгіёне ідзе распрацоўка электроннай і медыцынскай прадукцыі.













