Беларускія энергетыкі прымуць удзел у міжнародным форуме "Атамэкспа-2017"

19 июня 2017

Ён сёння адкрываецца ў Маскве. Удзельнікі абмяркуюць сучасныя выклікі, з якімі сутыкаецца сусветны энергарынак. Падчас форуму запланаваныя сустрэчы беларускай дэлегацыі з кіраўніцтвам дзяржкарпарацыі "Расатам". Дзелавую праграму дапоўніць шырокая выставачная экспазіцыя з удзелам больш як 90 вядучых кампаній сусветнай атамнай энергетыкі. Па традыцыі ў выставе возьме ўдзел і наша краіна. Беларусь прадэманструе відэа- і фотаматэрыялы аб рэалізацыі праекта будаўніцтва атамнай электрастанцыі.