Беларускія Дажынкі ў Мілане на "ЭКСПА-2015"

9 сентября 2015

"Беларускія Дажынкі ў Італіі" адкрыюць праграму нацыянальнага дня Беларусі на "ЭКСПА-2015" у італьянскім Мілане. У адкрыцці возьме ўдзел беларуская ўрадавая дэлегацыя і генеральны камісар выставы. Запланаваныя бізнес-сустрэчы і шматбаковыя дзелавыя перамовы. Акрамя таго, увазе гасцей павільёна Беларусі будуць прапанаваныя канцэрты калектываў нашай краіны, выстава - дэгустацыя беларускіх прадуктаў. Паводле слоў дырэкцыі нацыянальнага павільёна, беларускі на "ЭКСПА-2015" уваходзіць у дзясятку самых запамінальных і адзін з самых наведвальных.