Беларускія дэпутаты і навукоўцы падрыхтуюць ініцыятывы для актыўнага ўкаранення інавацый

31 октября 2017

Прапановы накіруюць ва ўрад, а пасля прэзентуюць на ІІ з'ездзе навукоўцаў. Форум пройдзе ў Мінску да канца года. Сёння складанасці ўкаранення новых распрацовак у рэальны сектар эканомікі абмеркавалі ў Палаце прадстаўнікоў з удзелам навукоўцаў і прамыслоўцаў. Агульная задача - давесці долю інавацый да 25 працэнтаў у агульным аб'ёме вытворчасці, а таксама зняць бар'еры, якія перашкаджаюць кампаніям выкарыстоўваць беларускі hi-tech.

Сёння інавацыйны прадукт - аснова росту эканомікі і канкурэнтаздольнасці беларускіх кампаній на сусветных рынках. Многія паспяховыя брэнды да 15 працэнтаў прыбытку ўкладваюць у навуку.