Беларускія БелАЗы падключыліі да сеткі 5G

1 мая 2019
На палігоне вытворцы кар'ернай тэхнікі 2 беспілотныя вялікагрузныя аўтамабілі - самазвал і пагрузчык - дэманстравалі магчымасці бездакорнай працы  з тэхналогіямі перадачы даных пятага пакалення. Адзначым, кіраванне беспілотнай тэхнікай адбываецца дыстанцыйна. Вадзіцеля ў кабіне няма. Спецыяліст можа знаходзіцца за тысячы кіламетраў ад аўтамабіля. Пры гэтым пілатаж  адбываецца пры дапамозе джойсцікаў і спецыяльнага руля і педаляў. Таму перадача інфармацыі здзяйсняецца фактычна без затрымак. Аўтаномную тэставую сетку 5G  для флагмана беларускага аўтамабілебудавання завода "БелАЗ" арганізаваў айчынны інфраструктурны аператар "Бі клаўд". Беларускім спецыялістам атрымалася скараціць час водгуку абсталявання да 10 мілісекунд, што значна хутчэй, чым хуткасць працы з 3G і 4G-тэхналогіямі, якія раней выкарыстоўваліся БелАЗам.

Наступным этапам супрацоўніцтва лідара па вытворчасці кар'ернай тэхнікі - завода "БелАЗ" і беларускага правайдэра воблачных рашэнняў "Бі клаўд" - стане тэсціраванне тэхналогіі 5G  на рэальна дзеючым кар'еры ў Мікашэвічах.

Нагадаем, пераход на 5G быў вызначаны як стратэгічная мэта. Такую задачу яшчэ ў 2015-м паставіў Прэзідэнт. А на нядаўняй нарадзе па развіцці інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій у сакавіку і пры наведванні ПВТ (два тыдні таму) Кіраўнік дзяржавы ўдакладніў задачы. Новыя тэхналогіі павінны праймаць усе сферы рэальнай эканомікі - ад медыцыны да машынабудавання. Ствараючы новыя тэхналагічныя школы і набываючы найноўшыя кампетэнцыі, рэспубліка не толькі развівае індустрыю высокіх тэхналогій і экспартны IT-патэнцыял, але і мадэрнізуе ўжо існуючую эканоміку па стандартах лічбавізацыі. Яркі прыклад такога сімбіёзу - як раз беспілотныя БелАЗы, падключаныя да сеткі 5G.