Беларускія банкі масава скарачаюць праграмы растэрміноўкі

22 февраля 2020
У сярэднім да паўгода. Гэтая мера -  рэакцыя ў адказ на  прадпісанні  Нацбанка. Нагадаем, у мінулым месяцы рэгулятар настойліва парэкамендаваў камерцыйным банкам  знізіць узнагароду, якую тыя атрымліваюць ад магазінаў-партнёраў, з 30 да 4 %,  бо магазіны ўключалі гэтую суму  ў кошт тавару. 

Змяненні  звязаны ў тым ліку са статыстыкай закрэдытаванасці  насельніцтва. Так,  за апошнія паўгода СМІ пішуць аб рэкордных сумах даўгоў насельніцтва перад банкамі. Як беларусы трапляюць у пазыковую яму, з якой складана выбрацца самому? І хто і як спаганяе з даўжнікоў у нашай краіне? Адказы на гэтыя і іншыя пытанні ўжо заўтра вечарам у "Галоўным эфіры".