Беларускія аграрыі сёлета плануюць сабраць 7 600 000 тон збожжа

5 июля 2019

Беларускія аграрыі сёлета плануюць сабраць 7 600 000 тон збожжа, паведамілі сёння ў Мінсельгасхарчы. Ад засухі і ліўняў са шквалістым ветрам у краіне пацярпела збожжавых і пасеваў на плошчы амаль 300 гектараў. У гаспадарках прымаюць усе меры, каб сітуацыя не пагоршылася і страты не адбіліся на ўраджаі. На сёння перазасеяна каля 20 000 гектараў. Пашкоджаныя пасевы  ўбраныя на сянаж. Яго нарыхтавана ўжо больш за дзвесце тысяч тон.