Яшчэ плюс мільён. Беларускія аграрыі ўбралі ўжо больш за 40 % плошчаў. На сёння намалот складае 3 мільёны 175 тысяч тон збожжа.
На першым месцы па-ранейшаму Брэсцкая вобласць - 880 тысяч тон. Другое - у сталічнага рэгіёна. На рахунку Міншчыны ўжо больш за 680 тысяч тон. Гомельская і Гродзенская вобласці ідуць амаль роўна. Абодва рэгіёны пераадолелі паўмільёна. Ураджайнасць па краіне вырасла, зараз з гектара збіраюць 35,6 цэнтнера.













