Больш чым 6 млн тон збожжа і рапсу сабралі беларускія аграрыі.
Паралельна са жнівом сілы кінуты на закладку асновы будучага ўраджаю. На палях ідзе актыўная сяўба азімага рапсу. Культура прыбытковая пры правільнай апрацоўцы і прытрымліванні тэрмінаў. На поўначы Беларусі ўжо засеялі больш за палову з 60 тыс. адведзеных гектараў. Стаўка зроблена на ўстойлівыя да капрызаў прыроды сарты.
Аграрыі поўначы краіны таксама пачалі ўбіраць бульбу ранніх сартоў. Самыя вялікія палі - у Талачынскім раёне.













