Беларускія аграрыі пачалі масавую нарыхтоўку цукровых буракоў

30 сентября 2021

Масавая ўборка цукровых буракоў. Лідары па ўраджайнасці і тэмпах нарыхтоўкі традыцыйна гродзенскія аграрыі. Тут збіраюць па 600 цэнтнераў з гектара. А ў асобных гаспадарках паказчык даходзіць да тысячы цэнтнераў. Паралельна з нарыхтоўкай ідзе адгрузка караняплодаў на перапрацоўчыя прадпрыемствы.

Каб выключыць аўтамабільныя чэргі, кожнаму сельгаспрадпрыемству даведзены свой сутачны план здачы буракоў. І ўжо вядзецца вытворчасць цукру з новага ўраджаю. Асаблівасці ўборачнай кампаніі ў рэпартажы Юрыя Карняловіча (відэа).