Беларускія аграрыі пераадолелі мяжу тры мільёны тон збожжа

27 июля 2014

Аднак гарачае надвор'е толькі на карысць летняй гарачай пары. Бо сушыць збожжа прыйдзецца значна менш. Сёння беларускія аграрыі пераадолелі чарговую мяжу - тры мільёны тон збожжа. Па краіне ўбрана 32% плошчаў. Змяніліся лідары кампаніі. Зараз па намалоце наперадзе Мінская вобласць - амаль 700 тысяч тон збожжа. Затым ідуць Брэсцкі і Гомельскі рэгіёны. У апошняга скошана 50% новага ўраджаю. Гродзенская вобласць набліжаецца да 600 тысяч. Дарэчы, тут ураджайнасць 49 цэнтнераў з гектара. А Віцебская вобласць перасягнула планку 100 тысяч.