Пад кантролем і харчовая бяспека. Беларускія аграрыі намалацілі амаль 8 мільёнаў тон збожжа. Палі ўбіраюць яшчэ Віцебскі і Магілёўскі рэгіёны.
Хлебаробы Горацкага раёна перасягнулі мяжу ў 100 тысяч тон. У гэтым аграсезоне яны трэція ў Магілёўскай вобласці, хто дасягнуў такога паказчыку. Лідарам уборачнай уручылі адпаведныя дыпломы і падарункі. Як адзначылі падчас віншавання, значную частку цяперашняга ўраджаю ў раёне прынеслі палі вучэбнай гаспадаркі сельскагаспадарчай акадэміі. Там ураджайнасць 50 цэнтнераў з гектара.
У Магілёўскай вобласці засталося ўбраць усяго паўпрацэнта плошчаў.
Беларускія аграрыі намалацілі амаль 8 мільёнаў тон збожжа
7 сентября 2020













