Беларускія аграрыі бяруць на ўзбраенне высокія тэхналогіі

24 июля 2013

Хоць дажджы не дазваляюць паўнавартасна працаваць. Затое для аграрыяў гэта магчымасць прывесці ў парадак тэхніку. Бо ад яе якасці і надзейнасці залежыць вынік на полі і ў выніку аб'ём караваю.



Аляксей Кандраценка ацаніў магчымасці імпартных і айчынных камбайнаў і адшукаў самую хадавую машыну аграрыяў. Ньюсмейкер мінулага года - камбайнер Міхаіл Саладуха - ацэньвае якасць зажынак. Першыя зборы гэтага сезона не ідэальныя, упэўнены лепшы механізатар краіны. А папярэднія 7 тысяч 800 тон збожжа - не мяжа.


Усяго на палях Мінскай вобласці працуюць больш за 2700 камбайнаў. З іх 60% - беларуская тэхніка. Палессе 12-18 - самы папулярны працоўны конік на беларускіх палях. Звыш паловы ўсіх камбайнаў - менавіта гэтая мадэль. Летась кожная такая машына намалаціла тысячу тон і больш.


Гэтыя камбайны ўпэўнена сябе адчуваюць на палях з ураджайнасцю 30-40 цэнтнераў з гектара. Там, дзе больш інтэнсіўная пасадка, без імпартных машын пакуль не абысціся. Так аграрыі аптымізуюць сваю працу.


Ад якасці і прадукцыйнасці тэхнікі напроста залежыць аб'ём і якасць ўбранага ўраджаю, а значыць і харчовая бяспека - не раз адзначаў Кіраўнік дзяржавы. Універсальная, магутная і зручная ў кіраванні. Такую адзнаку ўкраінскія аграрыі даюць беларускай тэхніцы. Прадстаўнікі 17 абласцей краіны-суседкі зацікаўленыя ў супрацоўніцтве. У Беларусі тэхнічная база і экспартны патэнцыял, Украіна ж славіцца навуковымі кадрамі.


Сёння для Міхаіла Саладухі падстава сабрацца з сіламі. Паводле прагнозаў, ужо заўтра сонечнае надвор'е. А гэта значыць час пачынаць працу. Бо кожны дзень на вагу золата.