Беларуская гандлёва-прамысловая палата прэзентавала новы міжнародны праект

21 июня 2013
Намаганнямі Беларускай гандлёва-прамысловай палаты гэтыя магчымасці цалкам могуць выліцца ў новыя рынкі збыту. Сёння арганізацыя прэзентавала новы міжнародны праект - сустрэчу беларускіх прамыслоўцаў і бізнесменаў з прадстаўнікамі больш як трох дзясяткаў дыпмісій, акрэдытаваных у краіне. Сярод запрошаных як прамыя партнёры, так і прадстаўнікі новых рынкаў. Мэта - актывізаваць беларускі экспарт, пазнаёміць з магчымасцямі нашых вытворчасцяў.


На сённяшні дзень сярод гандлёвых партнёраў Беларусі - 173 краіны. Імпульс да развіцця новых кантрактаў даюць магчымасці Адзінай эканамічнай прасторы. Эксперты сцвярджаюць, што найбольшы эфект сярод краін тройкі атрымала менавіта наша краіна. А знешнегандлёвае заканадаўства Беларусі ўжо адаптавана да нормаў і прынцыпаў СГА.