Беларуская сельгаспрадукцыя становіцца ўсё больш папулярнай за мяжой

11 ноября 2019
Толькі за 9 месяцаў гэтага года  экспарт  вырас больш як на 4 % і склаў амаль 4 мільярды долараў. Пашырылася і геаграфія продажаў. Зараз нашы прадукты закупляюць у 94 краінах свету. І ў кожную павялічаны аб'ём паставак. У  профільным ведамстве прапрацоўваюць яшчэ 11 перспектыўных рынкаў. Сярод іх  Афганістан, Пакістан, Кенія, Куба і Албанія. Паспяховай стала таксама нядаўняя выстава ў Кітаі. Зараз у Паднябесную Беларусь будзе пастаўляць субпрадукты з птушкі. 

Анатоль Хацько, Міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі: "Пастаянна мы гаворым аб дыверсіфікацыі рынку нашага экспартнага. Вядома, мы разумеем, што яна не бязмежна. Мы ўжо гаварылі, гэта найбліжэйшыя краіны СНД, сёння краіны Азіі. 5 птушкафабарык у нас маюць поўны допуск на кітайскі рынак. Мы ўзгаднілі ўвесь пералік прадукцыі з мяса птушкі. Гэта субпрадукты, курыныя лапкі, крылы - тое, што патрабуе кітайскі рынак".

Уборачная завершыцца на працягу 2 дзён


У краіне завяршаецца ўборачная. Няўбранымі застаюцца толькі каля 2 сотняў гектараў агародніны  і 4 тысяч гектараў кукурузы  на зерне. І як адзначылі ў Мінсельгасхарчы, усе работы з уборачнай кампаніяй павінны завяршыцца на працягу двух дзён.