Беларуская экспазіцыя пачала працу на Міжнароднай сельскагаспадарчай выставе ў Сербіі - найбуйнейшай у Паўднёва-Усходняй Еўропе. У нашай краіны самы маштабны стэнд: прадэманстравана прадукцыя больш як 30 беларускіх кампаній. Гэта вядомыя брэнды - ад Гомсельмаша да Салігорскай птушкафабрыкі. Выстава ўжо прыносіць свой вынік - падпісаны мемарандум аб намерах па стварэнні зборачнай вытворчасці беларускіх электробусаў у Сербіі. А фермеры выказалі зацікаўленасць у закупцы беларускай тэхнікі для ўборкі яблыкаў.
Беларуская экспазіцыя пачала працу на Міжнароднай сельскагаспадарчай выставе ў Сербіі
20 сентября 2021













