Беларуская эканоміка ў новым годзе пакажа рост больш чым 3 %

1 января 2018

Як заявіў у інтэрв'ю нашаму каналу прэм'ер-міністр, 2017-ты стаў добрай базай для 2018-га: ВУП краіны склаў больш за 2 % - эканоміка павінна расці. Сёлета стаіць задача фінансавага аздараўлення прадпрыемстваў і дыверсіфікавання экспарту па схеме - траціна-траціна-траціна. А менавіта падзяліць практычна пароўну пастаўкі ў Расію, далёкае замежжа і Еўрасаюз. У 2017-м была рэкордна нізкая інфляцыя - меней за 5 %. Гэта дае магчымасць глядзець у будучыню з аптымізмам.

2018-ты стане годам укаранення тых заканадаўчых рашэнняў, якія прыняты ў мінулым годзе, у прыватнасці дакументаў, накіраваных на разняволенне дзелавой ініцыятывы.