Беларуская дэлегацыя ў Гановеры

7 апреля 2014

Прыцягнуць замежных інвестарааў для рэалізацыі інавацыйных праектаў і стварэння новых сумесных прадпрыемстваў. У Гановеры адкрылася прамысловая выстава. Кірмаш з'яўляецца найбуйнейшым у свеце ў сваім родзе: тысячы экспанентаў штогод і больш чым 200 тысяч наведвальнікаў. Па традыцыі сваю прадукцыю дэманструюць і прадпрыемствы Міністэрства прамысловасці Беларусі. У рамках агляду плануецца таксама правядзенне бізнес-форуму. У ім бяруць удзел прадстаўнікі дзелавых колаў нашай краіны і Германіі. Сёлета ў Гановеры збіраюцца надаць вялікую ўвагу сферы IT, а таксама пытанням прамысловай аўтаматызацыі. Работа форуму падоўжыцца да пятніцы.