Беларуская дэлегацыя адправіцца з візітам у Башкартастан

13 декабря 2021
Беларуская дэлегацыя на чале з віцэ-прэм'ерам Аляксандрам Субоціным на гэтым тыдні адправіцца з візітам у Башкартастан. Дыялог, пачаты ў Мінску падчас афіцыйных сустрэч і інвестфоруму, будзе прадоўжаны ва Уфе. Беларусь гатова нарошчваць тавараабарот з гэтым расійскім рэгіёнам. Асаблівы акцэнт будзе зроблены менавіта на кааперацыю. Пра гэта ў "Галоўным эфіры" распавёў кіраўнік Башкартастана Радый Хабіраў. Абмяркоўваюцца новыя праекты ў машынабудаванні, каб разнастаіць віды тэхнікі, а таксама ў нафтахіміі і аграпрамысловым комплексе.  

У 2024 годзе Уфа адзначыць 450-годдзе, да гэтай даты актыўна будуць абнаўляцца дарогі і інфраструктура. Зараз абмяркоўваецца ўдзел  у гэтых праектах і беларускіх кампаній.