Беларуская АЭС у лістападзе атрымае першае паліва

15 мая 2018

Кантракт падпісаны з "дачкой" карпарацыі "Расатам". Дамоўленасць доўгатэрміновая - на ўвесь тэрмін эксплуатацыі. У карпарацыі заявілі, што праца з Беларуссю - адзін з прыярытэтных кірункаў.

І яшчэ адзін прыемны сюрпрыз - БелАЭС выйграла ўзнагароду ATOM-EXPO AWARDS у намінацыі "Лепшы старт" за самую перадавую атамную электрастанцыю-дэбютанта.