Беларуская АЭС ўстойлівая да экстрэмальных знешніх уздзеянняў

8 ноября 2017

Беларуская атамная станцыя ўстойлівая да экстрэмальных знешніх уздзеянняў: землетрасенняў, затапленняў, моцных дажджоў, завеяў і камбінацыі гэтых умоў.

Аб выніках стрэс-тэстаў сёння распавялі ў МНС Беларусі.

Іх аператар атамнай станцыі, што будуецца, правёў у 2016 годзе. Затым да падрыхтоўкі выніковага даклада падключыліся спецыялісты міжведамаснай рабочай групы. Зараз нацыянальны даклад з усімі даследаваннямі ўжо адпраўлены ў Еўракамісію. Такія стрэс-тэсты былі распрацаваны Еўрасаюзам пасля аварыі ў 2011 годзе на Фукусіме. Яны не з'яўляюцца абавязковымі. Аднак Беларусь правяла іх па ўласнай ініцыятыве.