Беларуская АЭС прайшла стрэс-тэсты паводле стандартаў ЕС

8 ноября 2017

Дэпартамент па ядзернай і радыяцыйнай бяспецы МНС Беларусі сёння апублікуе нацыянальную справаздачу. Станцыя, якая будуецца на базе расійскага дызайну апошняга пакалення "3+", цалкам адпавядае міжнародным стандартам бяспекі. Дакумент будзе перададзены Еўрапейскай групе па наглядзе ў сферы ядзернай бяспекі і Еўракамісіі для міжнароднай экспертнай ацэнкі.