Беларуская АЭС будзе гатовая да завозу ядзернага паліва ў пачатку наступнага года

24 ноября 2018

Беларуская АЭС будзе гатовая да завозу ядзернага паліва ў пачатку наступнага года, аб гэтым заявіў сёння першы намеснік генеральнага дырэктара па аперацыйным кіраванні дзяржкарпарацыі "Расатам" Аляксандр Лакшын. Зараз будаўніцтва першага энергаблока станцыі на завяршальным этапе. Яго фізічны пуск прызначаны на трэцюю дэкаду красавіка, затым праз два з паловай месяцы - энергетычны запуск, і далей прыкладна паўгода будзе весціся доследна-прамысловая эксплуатацыя. Увесці ў строй першы энергаблок плануюць у снежні наступнага года.

Зараз на пляцоўцы БелАЭС працуюць каля 8 тысяч чалавек будаўніча-мантажнага персаналу. Беларускімі арганізацыямі выканана каля 60% ад агульнага аб'ёму прац.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя