Беларуснафта асвойвае новыя радовішчы

26 февраля 2021

Новае радовішча нафты на карце Беларусі. Паводле разлікаў геолагаў, паклады знаходзіліся ў Хойніцкім раёне. Каб пацвердзіць прамысловую нафтаноснасць, за справу ўзяліся буравікі. Вынікам іх працы стала выяўленне чорнага золата на глыбіні 4 200 метраў. Атрыманы прыток нафты дэбітам 20 тон за суткі. Папярэдне запасы перавышаюць паўмільёна тон. Прычым нафта тут лёгкай добрай якасці. Гэта дазваляе здабываць яе класічным спосабам. Аб гэтым сведчыць узор керну, падняты з глыбіні на гэтым радовішчы. Зараз завяршаюцца працы па дэталізацыі геалагічнай структуры Усходне-Ізбыньскага радовішча. У найбліжэйшыя 2 гады спецыялісты Беларуснафты плануюць прасвідраваць у гэтай мясцовасці 13 пошукава-разведачных свідравін.

Беларуснафта асвойвае інавацыйныя тэхналогіі

Дарэчы, менавіта 26 лютага 55 гадоў таму быў падпісаны загад аб стварэнні Беларуснафты. Юбілейны год нафтагазаздабыўное прадпрыемства краіны сустракае засваеннем інавацыйных тэхналогій. Методыка "плаг энд перф" дасць магчымасць рэанімаваць старыя аджыўшыя свідравіны і зноў здабываць з іх цяжкую нафту. Ужо сёння ў засваенні новай тэхналогіі Беларусь на некалькі крокаў апярэджвае сваіх краін-суседзяў. Тэхналогію плануюць палепшыць і выйсці з ёй на сусветны рынак аказання паслуг па нафтаздабычы.