Беларуснафта б'е рэкорды па здабычы газу ў Сібіры

30 декабря 2019
Беларускія нафтавікі напярэдадні Новага года б'юць рэкорды. У Сібіры Беларуснафта запусціла ў эксплуатацыю новую газавую здабычу. Вынік - здабыча газу павялічылася ў 5 разоў. Толькі за  суткі зараз з  шасці свідравін Мяцельнага радовішча атрымліваюць паўтара мільёна кубаметраў вуглевадароду. Паказчыкі па здабычы сыравіны сталі рэкорднымі за ўсю гісторыю існавання паўночнага актыву Беларуснафты. У 2020 годзе рэканструкцыя і будаўніцтва новых аб'ектаў прадоўжацца. Запусціць трэцюю тэхналагічную лінію плануецца да 1 сакавіка. Гэта дасць яшчэ больш чым 2 мільёны 270 тысяч тон газу і 250 тон газакандэнсату за суткі. Усяго на Мяцельным радовішчы ў наступным годзе плануецца атрымаць да 700 мільёнаў кубаметраў газу.