Беларусам прапаноўваюць выгадныя ўмовы для куплі аўтамабіляў завода "БелДжы"

20 марта 2018

Ужо сёння з'явіцца магчымасць набыць флагманскі красовер "Джылі-Атлас" па праграме льготнага крэдытавання з 10-працэнтным першапачатковым узносам і мінімальнай працэнтнай стаўкай. У залежнасці ад камплектацыі кошт машыны складае ад 34 з паловай да 48 тысяч рублёў. Заяўку на крэдыт абяцаюць разгледзець на працягу дня. Пры гэтым запатрабуецца даведка аб прыбытках за апошнія паўгода. Калі за кросовер аплацяць палову кошту, то можна абысціся без яе.

Алег Бародка, намеснік старшыні праўлення ААТ "БПС-Ашчадбанк": "Да трох гадоў нашы кліенты могуць атрымаць крэдыт усяго толькі пад стаўку 1,9 %. Гэта ўнікальная праграма. У цэлым тэрмін крэдыту да 7 гадоў. Стаўка пасля льготнага перыяду пасля трох гадоў усяго толькі стаўка рэфінансавання плюс 2,5 працэнтных пункта і, што самае важнае, наш кліент пасля льготнага перыяду можа датэрмінова пагасіць крэдыт без пералічэння працэнтаў".

Льготныя крэдытныя праграмы будуць дзейнічаць і на новыя мадэлі. Акрамя таго, да ліпеня ступень лакалізацыі запчастак беларускімі камплектуючымі на аўтамабілі "Джылі" плануюць давесці да 50 працэнтаў.