Белнафтахім чакае прыбыцця танкера з амерыканскай нафтай у Клайпеду да 5 чэрвеня

19 мая 2020
Танкер з альтэрнатыўнай нафтай са Злучаных Штатаў Амерыкі для Беларусі павінен прыбыць у порт Клайпеды не пазней за 5 чэрвеня. Пра гэта сёння заявілі ў Белнафтахіме. Зараз судна  ў Атлантычным акіяне, на яго борце 80 тысяч тон амерыканскай нафты сорту Bakken. Пасля разгрузкі сыравіну па чыгуначным пуці даставяць на "Нафтан". Пастаўкі нафтавых рэсурсаў з альтэрнатыўных крыніц сёння з'яўляюцца часткай стратэгіі Беларусі па забеспячэнні ўстойлівасці ўнутранага рынку.