Белнафтахім пачаў забор тэхналагічнай нафты з "Дружбы"

11 февраля 2020
Беларусь пачала забор тэхналагічнай нафты з трубаправода "Дружба". Пра гэта журналісту Агенцтва тэленавін заявіў прэс-сакратар канцэрна "Белнафтахім". Мэта - загрузіць вуглевадародамі айчынныя Мазырскі НПЗ і "Нафтан". У канцэрне адзначылі, што забор рэсурсаў ажыццяўляецца па ветках,  якія не закранаюць транзіт расійскай нафты праз нашу краіну. 

Аляксандр Цішчанка,  прэс-сакратар канцэрна "Белнафтахім": "Гэтая нафта наша, на нашых участках. Уплыў на транзіт, прапампоўку, аб'ёмы прапампоўкі нафты ён не аказвае. У дадзеным выпадку суправаджаецца гэты момант з кансервацыяй, якая дазваляе аператыўна зноў задзейнічаць гэтыя ўчасткі. І тое, што датычыцца расійскага боку. Ён у курсе, ён апавешчаны".

Нагадаем, раней прайшлі перамовы па нафце з удзелам прэзідэнтаў Беларусі і Расіі, па выніках якіх дамоўленасці на пастаўку вуглевадародаў у нашу краіну так і не былі дасягнутыя. Зараз дзелавы Мінск шукае альтэрнатыўныя крыніцы пастаўкі рэсурсаў. Актыўна вядуцца перамовы з Казахстанам.