Беллёгпрам заяўляе аб неабходнасці больш актыўнага развіцця інтэрнэт-гандлю айчынным адзеннем і абуткам

10 марта 2016

Зараз магчымасці продажу прадукцыі праз сетку асвоілі многія беларускія вытворцы, але карыстаюцца гэтым толькі аптовыя пакупнікі. Бо сайты многіх кампаній проста не дазваляюць набываць тавар у розніцу. Кіраўніцтва Беллёгпрама адзначае, што сёлета вытворцы больш уважліва падыдуць да рашэння пытання інтэрнэт-заказу. У сваю чаргу, канцэрн створыць умовы для дастаўкі прадукцыі канчатковаму спажыўцу.

Беллёгпрам не адмаўляецца і ад ідэі прасоўвання сваіх тавараў на кітайскіх інтэрнэт-пляцоўках. Планы замацаваныя на самым высокім узроўні. Нагадаем, узаемная падтрымка галін і прадпрыемстваў знайшла адлюстраванне ў дырэктыве №5 "Аб развіцці двухбаковых адносін Беларусі з Кітайскай Народнай Рэспублікай".