Беллёгпрам стварае швейны і трыкатажны холдынг

10 июня 2016

Асновай яго будзе прадпрыемства "Світанак", паведаміла кіраўніцтва канцэрна лёгкай прамысловасці. Сёння прадпрыемствы Беллёгпрама вырабляюць больш за 75 % адзення і абутку, што выпускаюцца ў краіне. Мяркуецца, што аб'яднанне дазволіць прадпрыемствам палепшыць вытворчыя і фінансавыя паказчыкі, нарасціць экспарт. Зараз канцэрн пастаўляе прадукцыю ў 56 краін свету.

Сёння стала вядома, што Беллёгпрам плануе адкрыць у Мінску на праспекце Дзяржынскага так званы аўтлет беларускага адзення і абутку. Гэта сучасны фармат гандлю, які прадугледжвае вялікія скідкі на тавары і цэны, блізкія да аптовых.