Беллёгпрам разлічвае на актывізацыю супрацоўніцтва з бізнесменамі

24 марта 2015

Канцэрн чакае патэнцыяльных аптавікоў і прадаўцоў сёння на міжнароднай выставе "БелТЭКСлёгпрам". У ёй удзельнічаюць больш за 110 кампаній. Рэпартаж Святланы Лук’янюк.

Яшчэ да адкрыцця гэтага форуму яго ахрысцілі генеральным аглядам тавараў лёгкай і тэкстыльнай прамысловасці. Беларускія вытворцы пакажуць сваю прадукцыю, у першую чаргу, для таго каб знайсці аптовых пакупнікоў. Аб размаху экспазіцыі гаворыць, напрыклад, той факт, што канцэрн "Беллёгпрам" будуць прадстаўляць 40 прадпрыемстваў: тэкстыльныя, трыкатажныя, швейныя, гарбарна-абутковыя. Гэтая выстава-форум можа стаць добрай пляцоўкай для тых, хто вырабляе, і для тых, хто прадае. Можна прыйсці, паглядзець, ацаніць і прыцаніцца. А таксама для індывідуальных прадпрымальнікаў, гатовых папоўніць асартымент прадукцыі якасным і сертыфікаваным таварам. На гэта разлічваюць айчынныя вытворцы.

Сёння тут, у “Белэкспа” на Купалы, 27, адкрываецца выстава - кірмаш для аптавікоў "БелТЭКСлёгпрам. Вясна-2015".



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя